Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: Ашура праходзіць без інцыдэнтаў


У Іраку Ашура – адна з найважнейшых рэлігійных падзеяў для шыітаў – пакуль што праходзіць без сур’ёзных інцыдэнтаў. Паводле ірацкіх уладаў, звыш двух мільёнаў паломнікаў прыбылі ў сьвяты для шыітаў горад Кербэлу для ўдзелу ў рэлігійных цырымоніях.

У мінулыя гады Ашура суправаджалася шматлікімі актамі гвалту.

У часе Ашуры шыіты праводзяць рытуальнае самабічаваньне – у памяць аб загубе ў Кербэле ў 680 годзе імама Хусэйна, унука прарока Мухамада. Хусэйнава загуба лічыцца падзеяй, што прывяла да падзелу ісламу на суніцкую і шыіцкую галіны.
XS
SM
MD
LG