Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі заклікаў Гбагбо сысьці


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заклікаў дзейнага прэзыдэнта Кот-д’Івуару Лярана Гбагбо пайсьці ў адстаўку да канца гэтага тыдня. У адваротным выпадку, паводле Сарказі, супраць уладаў Кот-д’Івуару будуць уведзеныя цьвёрдыя санкцыі.

Прэм’ер-міністар Кеніі Райла Адынга сёньня заклікаў Афрыканскі Зьвяз зрабіць ціск на Гбагбо і ў разе патрэбы адхіліць яго ад улады.

Напярэдадні ў Кот-д’Івуары здарыліся сутычкі паміж сіламі бясьпекі і прыхільнікамі апазыцыі, у якіх ня менш як 20 чалавек загінулі.

Апазыцыйны лідэр Алясан Уатара, паводле зьвестак выбаркаму, перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, аднак Ляран Гбагбо адмаўляецца перадаць яму ўладу.
XS
SM
MD
LG