Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ Беларусі: у 2006 — пра дохлых пацукоў, у 2010 — пра мэталічныя штыры


Паводле старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, нібыта «некаторыя прадстаўнікі апазыцыі спрабавалі закупіць электрашокеры, пэтарды, газавыя балёнчыкі, мэталічныя штыры ды іншыя небясьпечныя рэчы».

Пра гэта, як паведамляе Інтэрфакс, Вадзім Зайцаў распавёў журналістам 17 сьнежня. Паводле старшыні КДБ, «спроба набыць 3 тысячы мэталічных штыроў была спыненая дзякуючы пільнасьці грамадзян». Прозьвішчаў грамадзянаў, якія спрабавалі рабіць такія закупы, старшыня КДБ не назваў. Таксама не было сказана, дзе і калі адбылася такая спроба.

Таксама старшыня КДБ Вадзім Зайцаў абверг заявы апазыцыі, што ўлады рыхтуюць 19 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы правакацыі. Паводле старшыні КДБ, «некаторыя» кандыдаты ў прэзыдэнты спрабавалі сустрэцца зь ім адносна забясьпячэньня парадку падчас акцыі на плошчы 19 сьнежня. «Гэтая акцыя незаконная», — адказаў, паводле Інтэрфаксу, старшыня КДБ і адмовіўся ад сустрэчы.

Напярэдадні выбараў прэзыдэнта ў 2006 годзе тагачасны старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што апазыцыя рыхтуе шэраг правакацый, у тым ліку зьбіраецца ўкідваць дохлых пацукоў у сыстэму водазабесьпячэньня. Ніякага пацьверджаньня гэтых заяваў так і не было прадэманстравана. Цяпер Сьцяпан Сухарэнка — амбасадар Беларусі ў Армэніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG