Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януковіч асудзіў бойку ў Радзе


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч асуджае бойкі паміж дэпутатамі. Пра гэта ён заявіў на сумеснай з прэзыдэнтам Вугоршчыны Палам Шмітам прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Учора ўвечары ў залі Вярхоўнай Рады адбылася масавая бойка паміж прадстаўнікамі Партыі рэгіёнаў і дэпутатамі фракцыі БЮТ, якія блякавалі трыбуну і прэзыдыюм парлямэнту на знак пратэсту супраць адкрыцьця крымінальнай справы супраць Юліі Цімашэнкі. У бойцы пацярпелі 5 дэпутатаў-апазыцыйнікаў. Два зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пракуратура праводзіць праверку.
XS
SM
MD
LG