Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршыўся саміт Эўразьвязу


У Брусэлі сёньня завяршыўся двухдзённы саміт Эўрапейскага Зьвязу. Асноўнай тэмай сёньняшніх абмеркаваньняў была зьнешняя палітыка. Лідэры краінаў Эўрапейскага Зьвязу адзначылі значны прагрэс у стасунках з такімі стратэгічнымі партнэрамі, як ЗША, Кітай і Індыя.

У чацьвер удзельнікі саміту ўхвалілі стварэньне сталага мэханізму тэрміновай дапамогі краінам Эўразьвязу, якія маюць фінансавыя праблемы. Грэцыя і Ірляндыя ўжо атрымалі тэрміновыя крэдыты ЭЗ і МВФ. Многія экспэрты выказваюць засьцярогу, што тое ж можа адбыцца і з Партугаліяй і Гішпаніі.
XS
SM
MD
LG