Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася да міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрал-маёра Куляшова і ўсіх праваахоўных органаў з заклікам падчас правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў зьвярнуць асаблівую ўвагу на датрыманьне заканадаўства, правоў журналістаў прадстаўнікамі сілавых структур.

БАЖ просіць давесьці да ўсяго асабістага саставу органаў МУС, што ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" (пункт 2 артыкула 34), журналіст мае права прысутнічаць на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых важных падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю. Прычым незалежна ад таго, дазволеная акцыя альбо не. Парушэньне правоў журналіста прызнаецца незаконным абмежаваньнем свабоды інфармацыі (артыкул 7 Закону "Аб СМІ") і прадугледжвае адказнасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG