Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Труна забойцы Кэнэдзі прададзеная за 87,5 тысяч даляраў


Драўляная труна, у якой быў пахаваны забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальд, была прададзеная на аўкцыёне ў Каліфорніі за 87,5 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press.

Освальд быў пахаваны ў гэтай труне ў 1963 годзе, а ў 1981 годзе ягонае цела было эксгумаванае. Пасьля экспэртызы Освальда пахавалі ў іншай труне.

Лі Гарві Освальд жыў у Менску з 1959-га да 1961-га году.
XS
SM
MD
LG