Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

19 сьнежня адміністрацыя загадала навучэнцу-апазыцыянэру ісьці на хакей


Адміністрацыя Бабруйскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага каледжу прымушае свайго студэнта Максіма Чарняка, актывіста "Маладога фронту", у дзень галасаваньня а 19 вечара быць у мясцовым Лядовым палацы.

Максім паведаміў, што з курсу толькі яму аднаму загадалі пайсьці ў палац. Яшчэ двум хлопцам прапанавалі гэта зрабіць, але не настойвалі. Дырэктар каледжу казаў Максіму, што паход у Лядовы палац — гэта грамадзкая нагрузка, хлопец мусіць раздаваць там сьцяжкі, а потым купіць квіток на хакейны матч і знаходзіцца на ім да яго сканчэньня. Пасьля катэгарычнай адмовы навучэнца, яму паабяцалі праблемы ў вучобе.

Максім Чарняк лічыць, што адміністрацыя каледжу атрымала загад заняць свайго навучэнца, каб ён ня мог паехаць у Менск і ўзяць удзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Сёлета 25 сакавіка Максіма затрымалі па дарозе на вакзал.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG