Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР пагражае Паўднёвай Карэі


КНДР заявіла, што нанясе ўдар па Паўднёвай Карэі, калі тая правядзе чарговыя артылерыйскія вучэньні на памежнай высьпе Ёнпхёндо. Вучэньні прызначаныя на 18 – 21 сьнежня. У заяве, абнародаванай паўночнакарэйскім інфармацыйным агенцтвам, гаворыцца, што адказ Пхэньяну на вучэньні будзе больш маштабным, чым абстрэл Ёнпхёндо ў лістападзе, у выніку якога загінулі 4 чалавекі.

Абстрэл выспы стаў першым беспасярэднім нападам КНДР нав Паўднёвую Карэю ад часоў карэйскай вайны 1950-х гадоў.
XS
SM
MD
LG