Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House: выказваньні Пуціна пра Хадаркоўскага "безадказныя"


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House лічыць недапушчальнымі выказваньні прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна пра справу былога кіраўніка ЮКОСу Міхаіла Хадаркоўскага, зробленыя ў часе кантактаваньня з расейцамі ў наўпроставым тэлеэфіры.

Праваабаронцы назвалі заявы расейскага прэм'ера "надзвычай безадказнымі" і "насьмешкай з судовай сыстэмы, паколькі беспадстаўныя меркаваньні былі выказаныя да вэрдыкту суду".

У тэлевыступе ў чацьвер Пуцін заявіў пра Хадаркоўскага, што "злодзей павінен сядзець у турме".
XS
SM
MD
LG