Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: новыя ўдары амэрыканскіх бесьпілётнікаў


На паўночным захадзе Пакістану ў выніку двух удараў цягам адной гадзіны амэрыканскіх бесьпілётных самалётаў былі забітыя як найменей 10 меркаваных ваеўнікоў. Як паведамілі пакістанскія службы бясьпекі, гэта здарылася побач з аўганскай мяжой.

Гэта ўжо другі за апошнія суткі амэрыканскі ракетны ўдар у гэтым раёне, дзе, як мяркуецца, хаваюцца талібы і ваеўнікі "Аль-Каіды".
XS
SM
MD
LG