Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм'ер КНР пачынае візыт у Пакістан


Прэм'ер-міністар КНР Вэнь Цьзябао сёньня наведае Пакістан. Чакаецца, што ў часе візыту будуць падпісаныя кантракты на агульную суму 14 мільярдаў даляраў. Вэнь Цьзябао мае намер пераканаць кіраўніцтва Пакістану ў тым, што для Пэкіну застаецца прыярытэтам шчыльнае эканамічнае і вайсковае супрацоўніцтва зь Ісламабадам, нягледзячы на разьвіцьцё сувязяў з Індыяй, галоўным супернікам Пакістану.

Менавіта з гэтай краіны кітайскі прэм'ер прыбыў у Пакістан. У часе двухдзённага візыту былі падпісаныя кантракты на суму болей як 15 мільярдаў даляраў. Кітай і Індыя паставілі перад сабой мэту павялічыць аб'ём гандлю паміж імі да 2015 году да 100 мільярдаў даляраў у год, што ў два разы болей цяперашніх паказчыкаў.
XS
SM
MD
LG