Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кот-д'Івуару не аддае ўладу


ЗША, Францыя і Афрыканскі Зьвяз высунулі прэзыдэнту Кот-д'Івуару Лярану Гбагбу ўльтыматум з патрабаваньнем перадаць уладу апазыцыйнаму кандыдату на прэзыдэнта Алясану Ўатарэ, якога міжнародная супольнасьць лічыць пераможцам на нядаўніх выбарах. Пра гэта паведамляюць агенцтвы са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы.

Арганізацыя Amnesty International папярэдзіла, што супрацьстаяньне сілаў, ляяльных Гбагбу, і апазыцыі паставіла краіну на мяжу аднаўленьня грамадзянскай вайны. У чацьвер у сутычках у найбуйнейшым горадзе Кот-д'Івуару Абіджане загінулі ня меней за 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG