Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўстраліі ня будуць перасьледаваць Асанжа


Інтэрнэт-рэсурс WikiLeaks і яго заснавальнік Джуліян Асанж не парушылі ніякага дзейнага ў Аўстраліі закону, калі абнародавалі тысячы амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў. Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністар Аўстраліі Джулія Гілард, спасылаючыся на дадзеныя паліцыі.

Джуліян Асанж – грамадзянін Аўстраліі – на мінулым тыдні быў арыштаваны ў Лёндане на запыт уладаў Швэцыі, якія дамагаюцца выдачы Асанжа паводле абвінавачваньня ў сэксуальным гвалце. Напярэдадні Асанж, які адмаўляе сваю віну, быў вызвалены з-пад варты пад заклад.
XS
SM
MD
LG