Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан: абраны сьпікер парлямэнту


У Кіргізстане сьпікерам парлямэнту сёньня абраны Ахматбек Келдыбекаў – лідэр партыі "Ата-Журт". Ягоную кандыдатуру вылучылі тры партыі створанай у парлямэнце кааліцыі – "Рэспубліка", "Ата-Журт" і сацыял-дэмакратычная.

Сёньня ж кіргізкі парлямэнт правядзе галасаваньне па кандыдатуры прэм'ер-міністра. На гэтую пасаду, паводле папярэдняй дамоўленасьці, будзе прапанаваная кандыдатура лідэра сацыял-дэмакратаў Алмазбека Атамбаева.
XS
SM
MD
LG