Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малдова: ЦВК абвесьціць вынікі перападліку


Цэнтравыбаркам Малдовы абвесьціць сёньня вынікі перападліку галасоў на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі 28 лістапада.

Сакратар камісіі Юры Чокан ня выключыў, што ўжо ў суботу Канстытуцыйны суд краіны здолее зацьвердзіць новыя вынікі галасаваньня і прыняць рашэньне аб разьмеркаваньні мандатаў дэпутатаў.

Рашэньне аб перападліку галасоў Канстытуцыйны суд прыняў на патрабаваньне Партыі камуністаў, якая мяркуе, што выніковыя пратаколы былі аформленыя з парушэньнямі.
XS
SM
MD
LG