Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз “зробіць усё для выратаваньня эўра”


Эўразьвяз гатовы зрабіць усё, што неабходна для захаваньня агульнаэўрапейскай валюты. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Ромпэй па выніках саміту кіраўнікоў краінаў-чальцоў.

На згаданай нарадзе ў Брусэлі ў чацьвер лідэры краінаў Эўразьвязу пагадзіліся зьмяніць асноўнае пагадненьне блёку – Лісабонскую дамову. У яе будзе ўключаны пастаянны мэханізм выратаваньня краінаў, якія болей ня могуць самастойна абслугоўваць сваю дзяржаўную запазычанасьць.

Сам мэханізм і фінансавыя сродкі, якія ён будзе выкарыстоўваць на названай сустрэчы ўзгодненыя не былі.
XS
SM
MD
LG