Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўная кааліцыя Бундэстагу патрабуе справядлівых выбараў у Беларусі


Нямецкія кааліцыйныя партыі ХДС/ХСС і вольных дэмакратаў заклікаюць беларускія ўлады да выкананьня дэмакратычных працэдур падчас прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.

Як гаворыцца ў прынятай 16 сьнежня ў Бундэстагу заяве, выбары павінны адпавядаць прынцыпам прававой дзяржавы. Выбарная барацьба ўсіх прэтэндэнтаў павінна весьціся без перашкодаў, усе кандыдаты і партыі павінны мець роўны допуск да СМІ. Таксама ўсе апазыцыйныя партыі павінны мець адпаведнае прадстаўніцтва ў выбарных камісіях. У заяве падкрэсьліваецца, што кожны грамадзянін Беларусі павінен мець магчымасьць свабодна і тайна галасаваць. Таксама кааліцыя патрабуе допуску да выбараў незалежных беларускіх і замежных назіральнікаў.

Хрысьціянскія і вольныя дэмакраты адзначаюць засьцярогу міжнародных назіральнікаў адносна таго, што выбары ў Беларусі ізноў ня будуць свабоднымі і празрыстымі. Існуе рызыка таго, што аўтакратычны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка будзе пераабраны, а інсцэніяваныя і кіраваныя дзяржавай на значным этапе выбары маюць служыць справе псэўдадэмакратычнай легітымізацыі.

ХДС/ХСС і лібэральныя дэмакраты настойліва патрабуюць ад беларускіх уладаў адмены сьмяротнага пакараньня, а таксама павагі і забесьпячэньня грамадзянаў правам на свабоду СМІ, свабоду сходаў і асацыяцый, правам на свабодную ды справядлівую судовую сыстэму і на свабоду меншасьцяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG