Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кот-д’Івуар: 15 загінулых у сутычках


У найбольшым горадзе Кот-д’Івуару Абіджане ня менш як 15 людзей загінулі ў сутычках паміж прыхільнікамі апазыцыі і ўрадавымі сіламі. Удзельнікі апазыцыйнай дэманстрацыі спрабавалі пранікнуць у будынак нацыянальнай тэлевізіі.

Сутычкі здарыліся таксама ля аднаго з гатэляў, дзе месьціцца штаб-кватэра апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Алясана Ўатара. Ён абвясьціў сябе пераможцам на нядаўніх выбарах і быў падтрыманы ўсясьветнай супольнасьцю. Аднак дзейны прэзыдэнт Ляран Гбагбо адмовіўся перадаць уладу. У краіне пачалося ўзброенае процістаяньне.
XS
SM
MD
LG