Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Індыя і Кітай павялічаць гандаль


Індыя і Кітай маюць намер да 2015 году павялічыць аб’ём гандлю паміж дзьвюма краінамі да ста мільярдаў даляраў. Пра гэта было абвешчана сёньня ў Дэлі па заканчэньні перамоваў паміж прэм’ер-міністрамі Індыі і КНР – Манмаханам Сінгхам і Вэнь Цьзябао.

Бакі падпісалі шэсьць двухбаковых эканамічных пагадненьняў і угодаў на суму 16 мільярдаў даляраў.

Зь Індыі кітайскі прэм’ер накіруецца ў Пакістан.
XS
SM
MD
LG