Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікала расьсьледаваць скандал вакол прэм'ера Косава


Рада Эўропы сёньня заклікала дасканала расьсьледаваць інфармацыю пра гандаль чалавечымі органамі, які вёўся ў Косаве пасьля завяршэньня вайны болей за дзесяць гадоў назад.

Камісія Рады на чале з Дыкам Марці на падставе вынікаў расьсьледаваньня цьвердзіць, што шэраг сэрбскіх палонных, захопленых Арміяй вызваленьня Косава, былі забітыя, пасьля чаго органы гэтых людзей былі прададзеныя для выкарыстаньня ў мэдычных мэтах. Ёсьць сьведчаньні пра дачыненьне да гэтага гандлю цяперашняга прэм'ер-міністра Косава Хашыма Тачы.

Камітэт Рады Эўропы ў юрыдычных пытаньнях, якому Марці падаў сваю справаздачу, прагаласаваў сёньня за ўсебаковае расьсьледаваньне гэтай інфармацыі. Кіраўніцтва Косава зьняпраўдзіла абвінавачаньне як спробу “зьняславіць” яго.
XS
SM
MD
LG