Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барыса Хамайды спрабавалі адабраць плякат


Барыс Хамайда з плякатам.

Барыс Хамайда з плякатам.

Віцебскі апазыцыянэр распавёў, што апоўдні на яго накінуліся тры прыстойна апранутыя жанчыны. Разьюшаныя спадарыні хацелі вырваць у яго і добра-такі пашкодзілі плякат «Байкот выбарам дыктатуры».

З гэтым плякатам Барыс Хамайда выходзіць да так званага «сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна — ужо другі тыдзень. І сутыкацца з агрэсіўным стаўленьнем гараджан яму даводзілася не аднойчы.

На думку апазыцыянэра, чым бліжэй да выбараў, тым больш нэрвознымі робяцца выбарцы: адных пад прымусам гоняць галасаваць датэрмінова, другіх прымушаюць галасаваць толькі за дзейнага прэзыдэнта, трэція ня бачаць вартай альтэрнатывы ў асобах іншых прэтэндэнтаў.

Тыя тры спадарыні, якія спрабавалі зьнішчыць агітацыйны плякат за байкот, крычалі, што ісьці на выбары трэба абавязкова, а то іхнія галасы залічаць за Аляксандра Лукашэнку, распавёў спадар Хамайда.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG