Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мухін: “Пасьля перабраньня Лукашэнкі будзе развал саюзнай дзяржавы”


Генэральны дырэктар маскоўскага цэнтру палітычнай інфармацыі Аляксей Мухін у інтэрвію парталу tut.by заявіў, што пасьля пераабраньня Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца канчатковы развал “саюзнай дзяржавы”.

Аляксей Мухін, у прыватнасьці, сказаў:

Беларусь, пэўна, засталася апошняй краінай, якую мы пакінулі “на салодкае”
"Ніводны бок ня выйграе, таму што гэты кампраміс – толькі нагода дзеля таго, каб пачаць новую спрэчку пасьля таго, як закончацца фармальнасьці з правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Я, на жаль, з’яўляюся прыхільнікам той гіпотэзы, што нашыя лідэры ніяк ня могуць дамовіцца. Існуе вельмі дакладная сыстэма атрыманьня пэўнага кшталту фінансавых і эканамічных прэфэрэнцыяў ад Расеі. Гэтую сыстэму апошнія гады Расея імкнулася перарабіць пад больш справядлівую, на наш погляд, сыстэму рынкавых адносінаў. Беларусь, пэўна, засталася апошняй краінай, якую мы пакінулі “на салодкае”, у апошнюю чаргу мы вырашылі гэтую сыстэму зьмяніць. Гэта спробы зьмяніць гэтую сыстэму, зрабіць яе больш празрыстай і зразумелай, у тым ліку і для нас: калі мы даем Беларусі нейкія прэфэрэнцыі – фінансавыя, мытныя, дык узамен мы таксама павінны атрымліваць нейкія прэфэрэнцыі. Гэта нармальныя, рынкавыя, нават сяброўскія адносіны. Але ў адказ, і гэта неправільна, мы атрымалі усплёск антырасейскай рыторыкі ў свой адрас, і гэта нагадала нам сытуацыю у Украіне, Грузіі і выклікала дастаткова пэўныя рэакцыі, сфармаванымі названымі краінамі. Таму я і кажу пра зьдзіўленьне.

На жаль, мне здаецца, што пэрспэктывай пасьля абраньня Лукашэнкі будзе канчатковы развал саюзнай дзяржавы і спроба стварыць новую сыстэму дамоўленасьцяў, у тым ліку і на падставе ўжо падпісаных пагадненьняў, у якіх беларускае кіраўніцтва пастараецца захаваць сыстэму фінансавых, эканамічных і іншых прэфэрэнцыяў для сябе”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG