Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кот-д'Івуары страляюць


У Кот-д'Івуары працягваюцца сутычкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. На гатэль, дзе знаходзіцца Алясан Уатара, кандыдат на пасаду прэзыдэнта, зроблены напад. Сілы бясьпекі краіны стралялі па прыхільніках Уатара, якія патрабуюць прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і спрабуюць захапіць дзяржаўную тэлевізію. Паведамляецца пра трох забітых і шмат параненых.

ААН і Афрыканскі Зьвяз заяўляюць, што на выбарах, якія адбыліся ў мінулым месяцы, перамог Алясан Уатара. Дзейны прэзыдэнт Ляран Гбагба адмовіўся прызнаць вынікі выбараў.
XS
SM
MD
LG