Курс беларускага кіраўніцтва на эканамічную інтэграцыю з Расеяй варты ўсялякай падтрымкі, заявіў прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін.
"Як бы ў нас ні складаліся адносіны зь беларускім кіраўніцтвам — а там іскрыць час ад часу — я асабіста ніколі не дазваляў сабе ніякіх выбрыкаў на адрас беларускага кіраўніцтва. Але як бы там ні іскрыла, трэба шчыра сказаць усё ж: беларускае кіраўніцтва ўзяло ясны, цьвёрды курс на інтэграцыю ў сфэры эканомікі з Расеяй", — сказаў У. Пуцін, адказваючы ў жывым эфіры на пытаньне зь Беларусі.
Як адзначыў расейскі прэм'ер, "безумоўна, гэты выбар варты падтрымкі і павагі".
Падчас "прамой лініі" Пуціну прыйшло ананімнае sms-паведамленьне з пытаньнем: "Навошта нашага бацьку ўвесь час крыўдзіце? Што ён ні робіць, заўсёды не падабаецца".
"Што значыць "крыўдзіце"? Калі гаворка ідзе пра Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, то ў палітыцы дзейнічаюць іншыя катэгорыі інтарэсаў", — сказаў ён.
Як заявіў расійскі прэм'ер, "казаць, што Расея вядзе сябе некарэктна — такая пастаноўка пытаньня ня мае пад сабой ніякіх падстаў".
"Мы зь вялікай павагай ставімся да беларускага народу, і ўсё, што робіцца Расеяй на працягу дзесяцігодзьдзяў для падтрымкі эканомікі і сацыяльнай сфэры Беларусі, робіцца ў інтарэсах беларускага народу. А робіцца нямала", — сказаў Пуцін.
“Мы паставім у Беларусь цягам наступнага году 20-21 мільёнаў тон нафты сырой бязмытава. Гэта будзе каштаваць нашаму бюджэту, мы недаатрымаем прыблізна 3,5 мільярдаў даляраў” – сказаў Пуцін.