Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: новыя ахвяры


У Аўганістане 14 чалавек загінулі і як найменей чацьвёра былі параненыя сёньня ў выніку выбуху ў правінцыі Герат на захадзе краіны. Загінулыя і параненыя – сваякі, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе, што наехаў на міну на шашы недалёка ад мяжы з Туркмэністанам.

Таксама сёньня на поўдні краіны ў правінцыі Гільменд у выніку авіяўдару сілаў НАТО былі забітыя чацьвёра вайскоўцаў урадавых сілаў. Камандаваньне НАТО ў Аўганістане заявіла, што вядзецца расьсьледаваньне інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG