Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: адвакаты Хадаркоўскага заявілі пра ціск на суд з боку Пуціна


Адвакаты Міхаіла Хадаркоўскага заяўляюць пра парушэньне прэзумпцыі невінаватасьці і ціск на суд у зьвязку з выказваньнямі прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна ў часе тэлекантактаваньня з расейцамі. Пуцін заявіў сёньня ў наўпроставым эфіры, што вінаватасьць былога кіраўніка ЮКОСу даказаная і "злодзей павінен сядзець у турме".

Абвяшчэньне выраку Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву ўчора было перанесенае на 27 сьнежня. Яны абвінавачваюцца ў крадзяжы нафты і легалізацыі незаконных прыбыткаў. Падсудныя сьцьвярджаюць, што іх перасьлед палітычна матываваны.
XS
SM
MD
LG