Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына будзе выводзіць свае войскі з Аўганістану


Нямеччына пачне вывад войскаў з Аўганістану пры канцы наступнага году і цалкам выведзе свой кантынгент да 2014 году. Такую заяву зрабіў сёньня ў парлямэнце міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле. Дэпутаты сустрэлі словы міністра доўгімі аплядысмэнтамі.

Нямецкі кантынгент у Аўганістане налічвае чатыры з паловай тысячы вайскоўцаў і зьяўляецца трэцім паводле колькасьці ў складзе міжнароднай кааліцыі пад камандаваньнем НАТО пасьля амэрыканскага і брытанскага.
XS
SM
MD
LG