Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы: “Адміністрацыя прэзыдэнта вырашае каму сядзець, а каму ісьці на выбары”


Блогерка v_shved выставіла ў сваім блогу відэа, дзе сьледчы жодзінскага ГУУС расказвае, якія мэтады ўжываюць улады для барацьбы з сваімі патэнцыйнымі апанэнтамі.

«Як працуе “праваахоўная” сыстэма, каб нэўтралізаваць, нават, магчымых кандыдатаў напярэдадні прэзыдэнцкіх, парлямэнцкіх ці мясцовых выбараў. Пра гэта распавядае Андрэй Пыжык, які да 2006 года працаваў на пасадзе старэйшага сьледчага жодзінскага ГУУС. У кастрычніку 2006 года ў незалежных СМІ зьявілася інфармацыя пра ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць Аляксандра Камароўскага, кіраўніка аб'яднаньня вэтэранаў баявых дзеяньняў «Абаронцы айчыны», які, па зьвестках міліцыі, плянаваў балятавацца ў парлямэнт. Цяпер гэтую гісторыю распавядае старэйшы сьледчы, які атрымаў загад пасадзіць Камароўскга. Як вядома, абвінавачаньні са спадара Камароўскага зьнялі, а што сустрэла сьледчага?»



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG