Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнку не выпускаюць з Кіева


Дэпутаты фракцыі “БЮТ-Батьківщина” заблякавалі трыбуну Вярхоўнай Рады Украіны, пратэстуючы супраць завядзеньня крымінальнай справы супраць Юліі Цімашэнкі.

Больш як трыццаць дэпутатаў заблякавалі трыбуну, а таксама прэзыдыюм і ўрадавую ложу. З гэтай прычыны пленарнае паседжаньне Вярхоўнай Рады не пачынаецца.

Раней генэральная пракуратура Украіны паведаміла, што супраць былога прэм’ера Юліі Цімашэнкі ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу 365 КК Украіны (перавышэньне ўлады і службовых паўнамоцтваў). Цімашэнку абвінавачваюць у незаконнай выплаце пэнсіяў грашыма, атрыманых Украінай ад продажу квотаў парніковых газаў паводле Кіёцкага пратаколу. Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што Юлія Цімашэнка знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.

Першы намесьнік кіраўніка Фракцыі Андрэй Кажамякін сказаў на прэсавай канфэрэнцыі, што “Рэжым Януковіча пачаў этап палітычных рэпрэсіяў супраць апазыцыі” і што “ёсьць плян да 2015 года зьнішчыць у Украіне ўсялякую палітычную канкурэнцыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG