Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Губэрнатар ЗША прыбывае ў КНДР


Амэрыканскі губэрнатар Біл Рычардсан сёньня прыбывае з неафіцыйным візытам у Паўночную Карэю. Дзярждэпартамэнт ЗША ўдакладняе, што Рычардсан ня будзе весьці перамоваў ад імя амэрыканскага ўраду. Візыт адбываецца праз месяц пасьля абстрэлу паўночнакарэйскай артылерыяй паўднёвакарэйскай выспы.

Рычардсан ужо шмат разоў бываў у Паўночнай Карэі. Гэтым разам ён накіроўваецца туды пасьля перамоваў у Пэкіне з прадстаўнікамі Кітаю, які зьяўляецца галоўным саюзьнікам КНДР.

Сёньня паўднёвакарэйскія ўлады заявілі, што найбліжэйшымі днямі на высьпе Ёнпхенда будуць праведзеныя вучэбныя артылерыйскія стрэльбы.
XS
SM
MD
LG