Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Датацыі Расеі для Беларусі ў сувязі зь пераходам на бязмытныя пастаўкі нафты ў 2011 годзе складуць каля 4 мільярдаў даляраў.

Пра гэта паведаміў статс-сакратар, намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў, выступаючы на падатковай канфэрэнцыі, перадае Інтэрфакс.

"Са студзеня 2011 году нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бязмытна, наўзамен Беларусь абавязваецца пералічваць экспартнае мыта на нафтапрадукты. Сур'ёзныя датацыі Беларусі з боку Расеі ў 2011 годзе мы ацэньваем у 4 мільярды даляраў".

Паводле Сяргея Шаталава, гэта будзе "тая плата, якую Расея гатова рабіць за тое, каб эканамічная інтэграцыя працягвалася".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG