Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на кватэры актывіста штабу Андрэя Саньнікава Аляксандра Абрамовіча супрацоўнікі міліцыі правядуць ператрус.

Пра гэта яму паведамілі ў міліцыі, калі адпускалі на волю пасьля затрыманьня.

Актывістаў Аляксандра Абрамовіча і Яўгена Каросьціка затрымалі позна ўвечары 15 сьнежня ў Маладэчна, калі тыя расклейвалі агітацыйныя матэрыялы за Андрэя Саньнікава.

У міліцыі маладых людзей абвінавацілі ў парушэньні правілаў добраўпарадкаваньня тэрыторыі. Яўгена Каросьціка адпусьцілі праз 3 гадзіны, а Аляксандра Абрамовіча трымалі 5 гадзін.

Таксама 15 сьнежня ў Маладэчне супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў "Маладога фронту" Яўгена Каросьціка і Дзяніса Лазара, якія расклейвалі агітацыйныя ўлёткі за кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага.

Нягледзячы на тое, што хлопцаў затрымалі каля стэнду "Выбары", іх завезьлі ў пастарунак міліцыі і там склалі пратакол паводле артыкула 21.14 (парушэньне добраўпарадкаваньня тэрыторыі). Хлопцаў абвінавацілі таксама ў закліках удзельнічаць у несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве.

Дзяніса Лазара і Яўгена Кароціка пратрымалі ў міліцыі 4 гадзіны і адпусьцілі а 2 гадзіне ночы.
XS
SM
MD
LG