Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёндан: суд разгледзіць апэляцыю абвінавачваньня Эсанжа


Суд у Лёндане сёньня мае разгледзіць апэляцыю, пададзеную бокам абвінавачваньня на рашэньне вызваліць заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліана Эсанжа пад заклад 200 тысяч фунтаў. Рашэньне пра гэта было прынятае ў аўторак. Пакуль Эсанж, арыштаваны на мінулым тыдні, застаецца пад вартай.

Экстрадыцыі заснавальніка сайта, на якім былі апублікаваныя сакрэтныя дыпляматычныя дакумэнты ЗША, дамагаецца Швэцыя, дзе Джуліяна Эсанжа абвінавачваюць у сэксуальных злачынствах.
XS
SM
MD
LG