Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: 1300 затрыманых


Паводле апошніх зьвестак маскоўская міліцыя затрымала ў сераду каля 1300 чалавек, падазраваных у намеры ўчыніць забурэньні, цытуе "Інтэрфакс" паведамленьне праваахоўных органаў расейскай сталіцы.

Міліцыянты спрабавалі прадухіліць сутыкненьні паміж прадстаўнікамі каўкаскіх дыяспараў і радыкальнай расейскай моладзьдзю. Найбольш напружаная сытуацыя склалася на плошчы ля Кіеўскага вакзалу, дзе ўвечары ў сераду сабраліся каля 7 тысяч чалавек.

У затрыманых былі канфіскаваныя 16 траўматычных пісталетаў, болей за 200 нажоў, бэйсбольныя біты, электрашокеры і іншыя небясьпечныя прылады.

Абурэньне расейскіх нацыяналістаў выклікала гібель на мінулым тыдні фаната футбольнага клюбу "Спартак" у бойцы з маладзёнамі каўкаскай нацыянальнасьці.
XS
SM
MD
LG