Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты сутыкнуліся на выбарчым участку падчас датэрміновага галасаваньня.







Спампаваць




Грышка
:
Я пайшоў на ўчастак
Назіральнікам.
Толькі я прымчаўся,
Саўка ўжо там.

Саўка:
Ну, а што, прыяцель,
Ты хацеў імець?
Я жа прадсядацель,
Маё места зьдзесь.

Грышка:
Я пракантралюю,
Я пра ўсё скажу!
Кожны з вас мухлюе,
Ясна і бамжу.

Бабка галасуе
За сябе і сына!
Стоп, я пратэстую!
Так быць не павінна.

Саўка:
Бабушка хацела
Проста нам памоч,
Прагаласавала
За сына і за доч,

А яшчо за мужа,
Што год назад угас,
Праўда, пачаму-та
Он в сьпісках есьць у нас.

Грышка:
Вашыя матроны,
Калі йшоў падлік,
Праз буйныя формы
Ўбачыць не далі

Проста анічога,
Толькі целясы,
Якія, нібыта,
Лічаць галасы.

Саўка:
Знаеш што, Грыгорый?
Лучшэ ухадзі!
Хваціт тут мне спорыць,
Прызідзент адзін!

Грышка:
Я пайшоў на Плошчу!
Вам усім кранты.
Сядзеш у галёшу
Саўка, заўтра ты!
XS
SM
MD
LG