Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Можа, старшыня камісіі хацеў паесьці каля скрыні…


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што ня бачыць парушэньня выбарчага заканадаўства на ўчастку, на якім сама галасавала датэрмінова.

Назіральнік Павал Пракаповіч паведаміў, што 14 сьнежня падчас абедзеннага перапынку скрыню зь бюлетэнямі перанесьлі з залі ў іншы пакой. Там знаходзіліся дзьве жанчыны з камісіі і невядомы чалавек. Назіральнікі зьвярнулі ўвагу сябраў камісіі, што каля скрыні знаходзіцца чужы чалавек, і папрасілі пакінуць каля скрыні свайго назіральніка. Але ім адмовілі.

«Сёньня, 15 сьнежня, на ўчастак прыехала Лідзія Ярмошына. Яна прагаласавала і запыталася ў назіральнікаў, ці ёсьць заўвагі. Мы ёй усё распавялі. А яна адказала: „Можа, там старшыня абедаў і не хацеў, каб вы на яго глядзелі? Нічога незаконнага ў гэтым няма. Парушэньняў я ня бачу“. Мы казалі, што старшыні там не было. Падалі наконт гэтага скаргу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG