Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьня Бабруйскай калёніі Бандарэнку перавялі з ПКТ


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Актывіста АГП Андрэя Бандарэнку, які адбывае 6 гадоў зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі, перавялі з ПКТ у звычайны атрад. ПКТ — гэта памяшканьне камэрнага тыпу, ізаляваны пакой, у якім трымаюць вязьняў, схільных да парушэньня парадку ў турме.

Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў ПКТ тры тыдні таму нібыта за тое, што вывесіў над ложкам малюнкі рэлігійнага зьместу, а таксама адмовіўся працаваць на шкоднай вытворчасьці і падмятаць турэмны двор.

«Як выйшаў, ён пазваніў дамоў, літаральна паўтары хвіліны размаўлялі. Пасьпеў перадаць, што хаця выпусьцілі з ПКТ, але працягваюць аказваць усялякі ціск і робяць знаходжаньне ў турме невыносным», — паведаміў «Свабодзе» бацька вязьня Валер Бандарэнка.

Паводле зьвестак, якія Валер Бандарэнка атрымаў у Менскім гарадзкім судзе, там яшчэ так і не разгледзелі пратэст на ранейшы прысуд Андрэю Бандарэнку. Калі пратэст будзе разгледжаны, з суду не паведамляюць.

Андрэя Бандарэнку прызналі вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы. Актывіст АГП кажа, што зь ім паквіталіся за ўдзел у выбарчай кампаніі ў парлямэнт у 2008 годзе.
XS
SM
MD
LG