Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў «Маладога фронту» выпусьцілі на волю


Трох актывістаў «Маладога фронту» — Уладзімера Яроменка, Эдуарда Лобава і Ганну Шарубу — адпусьцілі на волю.

Уладзімер Яроменак распавёў, што праз нейкі час пасьля затрыманьня за пікет каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, да іх прыйшоў нейкі міліцэйскі кіраўнік і спытаў ці іх здымалі на камэру і бралі адбіткі пальцаў. Пасьля станоўчага адказу ён паведаміў, што ў такім разе ўсе вольныя.

Уладзімер Яроменак лічыць, што ўлады аддалі загад напярэдадні дня галасаваньня не арыштоўваць актывістаў дэмакратычнага руху, каб пераканаць міжнародных назіральнікаў у лібэралізацыі сыстэмы.
XS
SM
MD
LG