Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Джандала" ўзяла адказнасьць за тэракт у Іране


Суніцкая радыкальная групоўка "Джандала" узяла на сябе адказнасьць за сёньняшні выбух у Іране, ахвярамі якога сталі 39 чалавек. Выбух ажыцьцявіў сьмяротнік у часе шыіцкай рэлігійнай працэсіі ў горадзе Чахбехар на паўднёвым усходзе Ірану.

У заяве "Джандала", якая зьявілася ў інтэрнэце, гаворыцца, што тэракт – помста за нядаўняе пакараньне іранскімі ўладамі лідэра групоўкі.
XS
SM
MD
LG