Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: Пляны Расеі і Беларусі наконт АЭС – “палітычныя праекты”


Міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што Вільня ўздыме пытаньне меркаванага будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі ў Паўночных краінах, паведамляе DELFI.

У інтэрвію парталу europeanvoice.com ён сказаў, што спадзяецца на рацыянальнае паводзіны міжнароднай супольнасьці і партнэраў Літвы ў гэтым пытаньні, што Беларусь ўдасца пераканаць прытрымлівацца "добрай міжнароднай практыцы".

Вы таксама турбаваліся б, калі б хтосьці паведаміў, што будуе АЭС у 50 км ад вашай сталіцы
"Кожная краіна паступіла б так, калі б не змагла знайсьці адказ паводле канвэнцыі ESPOO і патрабаваньням МАГАТЭ", – сказаў кіраўнік МЗС Літвы.

"Вы таксама турбаваліся б, калі б хтосьці паведаміў, што будуе АЭС у 50 км ад вашай сталіцы. Мы ня супраць, мы не адмаўляем права краіны, але мы свой праект разьвіваем вельмі адкрыта і празрыста і спадзяемся на тое ж з боку суседзяў . Таму ў нас і ёсьць сур'ёзныя папрокі па гэтым пытаньні ", – сказаў Ажубаліс.

Ён таксама адзначыў, што лічыць пляны Расеі і Беларусі, зьвязаныя з будаўніцтвам АЭС недалёка ад мяжы з Літвой "цалкам палітычнымі праектамі".

"Пакуль мы чуем лёзунгі "мы будзем будаваць", "мы будуем". Але да гэтага часу ў нас няма дасьледаваньня пра ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе. Гэтак жа, як і ў Беларусі", – сказаў Ажубаліс.

Ён таксама не пагадзіўся з тым, што пазыцыя Літвы па Nord Stream была палітычнай, адзначыўшы, што яна была пацьверджана навуковымі дадзенымі.

"Наша стратэгічная мэта нармальная. Мы – сябры Эўразьвязу і павінны належаць электрасетцы супольніцтва. Выкарыстоўваючы расейскую электраэнэргію, мы ніколі не станем сябрамі клюбу. Калі мы хочам па-сапраўднаму інтэгравацца ў эўрапейскія сеткі, то павінны мець уласную атамную энэргію, я кажу не пра Літву, а пра рэгіён", – сказаў міністар.

Беларусь кажа пра пляны будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне. Сьцвярджаецца, што хутка прасоўваецца і праект будаўніцтва АЭС у Калінінградзкай вобласьці, на Нёмане. Расейцы абяцаюць запусьціць першы блёк у 2016, а другі – у 2018 годзе.
XS
SM
MD
LG