Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя: сутычкі паліцыянтаў і пратэстоўцаў


У Атэнах ля будынку парлямэнту Грэцыі сёньня адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць антыкрызысных захадаў, якія ўвёў урад. Каля 15 тысячаў маніфэстантаў закідалі паліцыянтаў камянямі і падпалілі некалькі кантэйнэраў са сьмецьцем ля ўваходу ў гатэлі.

Парлямэнт Грэцыі сёньня раніцай ухваліў пляны дадатковага скарачэньня бюджэтных выдаткаў. Гэта ўмова, паводле якой Эўразьвяз і МВФ выдзяляе Грэцыі антыкрызысную дапамогу памерам 110 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG