Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя маладафронтаўцы за пікет каля адміністрацыі А.Лукашэнкі


архіўнае фота
архіўнае фота
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох актывістаў "Маладога фронту" за пікет насупраць будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

А 14 гадзіне маладафронтаўцы сталі насупраць адміністрацыі з плякатамі: "Макей, здай зброю!", "Саня, застанься ў Гаазе!", "Саня, сыходзь зь мірам".

Міліцыянты вырвалі плякаты з рук удзельнікаў пікету. У гарадзкі аддзел міліцыі Ленінскага раёну трапілі актывісты "Маладога фронту" Ўладзімер Яроменак, Эдуард Лобаў і Ганна Шаруба.

Паплечнікі затрыманых лічаць, што іх могуць судзіць і арыштаваць на некалькі сутак, каб ізаляваць на час правядзеньня маштабнай вулічнай акцыі ў цэнтры Менску 19 сьнежня.

Удзельнікі пікету накіравалі зварот у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, беларускую пракуратуру, МУС і КДБ:

"11 сьнежня Ўладзімер Макей заявіў, што 19 сьнежня, у дзень выбараў прэзыдэнта Беларусі, на Кастрычніцкай плошчы мажлівыя правакацыі, рыхтуюцца групы баевікоў, закупляюцца выбуховыя рэчывы.

Мы як грамадзяне Беларусі, якія зьбіраюцца 19 сьнежня 2010 году рэалізаваць сваё права на мірныя сходы і прыйсьці а 20 гадзіне на пл. Кастрычніцкую, заяўляем аб недапушчальнасьці правакацыяў з боку сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі. І тыя людзі, якія гэтыя правакацыі рыхтуюць, павінны быць прыцягнутыя да крымінальнае адказнасьці. Патрабуем ад Макея здаць наяўныя ў яго выбуховыя прыстасаваньні і паведаміць сьледчым органам аб месцазнаходжаньні баевікоў адміністрацыі Лукашэнкі".

Копію гэтага звароту накіравалі і ў адміністрацыю Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG