Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені-лістападзе 2010 года ў адносінах да сьнежня 2009 года ўзрасьлі на 11,3%. Найбольш падаражэла бульба.

Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У лістападзе 2010 года ў параўнаньні з кастрычнікам 2010 года цэны на харч павялічыліся на 1,6%. Змяненьне цэн на прадукты харчаваньня ў лістападзе ў параўнаньні з папярэднім месяцам дало 0,78% прыросту зводнага індэксу спажывецкіх коштаў.

Паводле дадзеных Белстату, у студзені-лістападзе гэтага году ў параўнаньні са сьнежнем 2009 году цукар падаражэў на 27,8%, бульба — на 46,8%, крупы — на 37,4%, алей — на 33,6%, садавіна — на 16,9%, масла — на 32,7%, малако і малочныя прадукты — на 14,6%, кандытарскія вырабы — на 15,2%, гарбата — на 9,7%, сыры — на 17,5% , алькагольныя напоі — на 8,7%.

Цэны на мяса і птушку за 11 месяцаў вырасьлі на 9,9%, на тытунёвыя вырабы — на 2,5%, на хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG