Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: непарадкі ў Рыме


У Рыме ў часе сутычак паміж паліцыяй і дэманстрантамі ў аўторак былі параненыя каля сотні чалавек. Сярод іх -- як паліцыянты, так і дэманстранты. Паведамляецца, што пратэстоўцы разьбівалі вокны крамаў, спалілі некалькі аўтамабіляў. Затрыманыя каля 40 удзельнікаў дэманстрацыяў.

Пратэсты пачаліся пасьля таго, як дэпутаты ніжняй палаты парлямэнту выказалі давер ураду Сыльвіё Бэрлюсконі зь перавагай у тры галасы.
XS
SM
MD
LG