Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка заклікае не прыходзіць на Плошчу. Хаця сам зьбіраецца


Кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка заклікае выбарцаў ня ўдзельнічаць у акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску 19 сьнежня.

"Я заклікаю не прыходзіць на плошчу 19 сьнежня, не падтрымліваць партыі, якія штурхаюць людзей на беспарадкі", — заявіў В. Цярэшчанка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

"Я задаў пытаньне, чаму трэба прыйсьці 19 сьнежня, а ня потым, калі будуць вядомыя вынікі выбараў. Або нехта ўжо загадзя ведае, што выбары будуць сфальсыфікаваныя? Я пакуль што ня ведаю пра тое, што ёсьць факты фальсыфікацыі. І думаю, што ўлада ня пойдзе на відавочнае публічнае парушэньне",— сказаў В. Цярэшчанка.

Пры гэтым ён дадаў, што "калі стабільнасьць дзякуючы плошчы будзе парушана, то мы парушым у краіне і эканамічную стабільнасьць":

"Я супраць таго, каб партыі раскручвалі сытуацыю. На плошчы могуць быць і правакацыі. Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты мне наўпрост сказаў, што мы ідзем на рэзыдэнцыю. Але туды ж ня пойдуць дарослыя, туды павядуць дзяцей. І я як грамадзянін і як бацька не хачу кровапраліцьця 19 сьнежня", — сказаў кандыдат.

Разам з тым У. Цярэшчанка паведаміў, што сам зьбіраецца прыйсьці 19 сьнежня на плошчу, патлумачыўшы гэта тым, што "на ёй будуць прысутнічаць тыя, хто мяне падтрымлівае і вылучаў кандыдатам у прэзыдэнты".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG