Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шматдзетную маці-галадоўніцу запрасілі ў гарвыканкам


Натальля Шкадун

Натальля Шкадун

А 14 гадзіне адбудзецца сустрэча шматдзетнай маці Натальлі Шкадун, якая шостыя суткі галадае, са старшынём гарвыканкаму Станіславам Барадаўкам. Па спадарыню Шкадун прыедзе службовая машына.

Шкадун: "Спачатку мне патэлефанавалі з прыёмнай аддзелу па працы са зваротамі грамадзян. Мне сказалі, каб я прыйшла ў гарвыканкам для гутаркі. Я адмовілася. Сказала, што я ледзь дайшла да працы. Пазьней мне ператэлефанавалі й сказалі, што па мяне прышлюць машыну і а 14 гадзіне адбудзецца сустрэча з Барадаўкам. Пасьля яе мяне зноў прывязуць на працу".

Як паведаміла Натальля Шкадун, чыноўніца, якая тэлефанавала першы раз, дакарала яе, што яна не паінфармавала гарвыканкам пра намер абвясьціць галадоўку. Акрамя таго, высьвятляла, чым не задаволілі яе прапанаваныя раней варыянты вырашэньня жыльлёвай праблемы.

Шкадун: "Такая ўвага з боку чыноўнікаў выкліканая тым, што маё галадаваньне атрымала шырокі розгалас у прэсе. Дужа шмат публікацыяў зьявілася пра тое, што шматдзетная маці галадае. У гэтай сытуацыі закранутыя інтарэсы гарвыканкаму, таму яны вырашылі неяк адрэагаваць".

Галадоўку Натальля Шкадун распачала 9 сьнежня а 18-й гадзіне. Яна дамагаецца для сваёй сям’і паляпшэньня жыльлёвых умоваў. У трохпакаёвай кватэры памерам 63 квадратныя мэтры жыве дзевяць чалавек.

Натальля Шкадун мае ордэн Маці й пасьведчаньне шматдзетнай сям’і. У яе пяцёра дзяцей, чацьвёра зь іх — непаўналетнія.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG