Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве рыхтуюцца да новых забурэньняў


У Маскве узмоцненыя захады бясьпекі - на выпадак новых масавых сутыкненьняў.

Міліцыя правярае зьвесткі ў інтэрнэце пра плянаваную масавую бойку паміж прадстаўнікамі нацыяналістычных рухаў і каўкаскіх згуртаваньняў расейскай сталіцы.

Тым часам Савет Фэдэрацыі і маскоўскія ўлады сёньня абмяркуюць наступствы забурэньняў на Манежнай плошчы ў Маскве 11 сьнежня.

Тады болей за 30 чалавек пацярпелі ў сутыкненьнях паміж міліцыяй і ўдзельнікамі масавага мітынгу нацыяналістычна настроеных маладзёнаў.
XS
SM
MD
LG