Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Косаўскі прэм'ер прадаваў органы палонных


Дзейны прэм'ер-міністар Косава Хасім Тачы гандляваў органамі забітых палонных. Гэта вынікае са справаздачы, зробленай на замову Рады Эўропы для праверкі фактаў выкладзеных у кнізе былога пракурора суду ААН па ваенных злачынствах Карлы Дэль Понтэ.

Паведамляецца, пасьля вайны за незалежнасьць у 1999 годзе Косаўская вызвольная армія перапраўляла цывільных палонных у Албанію, дзе іх забівалі, каб затым прадаць іх ныркі на чорным рынку. У справаздачы гаворыцца, што Хасім Тачы ачольваў у тыя часы крымінальны сындыкат, які займаўся продажам органаў, здабытых такім чынам.

Афіцыйная Прышціна заявіла, што справаздача спрабуе ачарніць Косаўскую вызвольную армію.
XS
SM
MD
LG