Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вашынгтон хоча зрабіць Ірак ядзернай дзяржавай


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правядзе сёньня спэцыяльную нараду Рады бясьпекі ААН, прысьвечаную Іраку. Белы дом спадзяецца, што на паседжаньні будзе прынятае рашэньне аб скасаваньні санкцыяў супраць Багдаду, якія забараняюць яму імпартаваць тэхналёгіі для разьвіцьця цывільнай ядзернай энэргетыкі.
Тым часам парлямэнт Іраку яшчэ не ратыфікаваў пагадненьне з МАГАТЭ, якое ўзаконьвае неанансаваныя праверкі ядзерных аб'ектаў у краіне інспэктарамі агенцтва.

Лідэры Іраку, аднак, паабяцалі, што краіна больш ніколі не паспрабуе стварыць ядзерную, біялягічную, ці іншую зброю масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG